Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Таджыкістан

15 сентября 2021
Борт нумар адзін прызямліўся ў Душанбэ. У сталіцы Таджыкістана  15-17 верасня пройдуць сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.


Прэзідэнт Беларусі 15-17 верасня з рабочым візітам у Таджыкістане 


Прама ў аэрапорце Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з прэм'ер-міністрам краіны Кахірам Расулзадой. А ледзь пазней Прэзідэнт Беларусі правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, ваенна-палітычнае становішча ў рэгіёне і пытанні правядзення ў найбліжэйшыя дні ў таджыкскай сталіцы самітаў АДКБ і ШАС.

Вядома, што на саміце абмяркуюць праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і іх уплыў на бяспеку дзяржаў АДКБ.  Адным з найважнейшых пытанняў стане сітуацыя ў Афганістане. Плануецца, што лідары прымуць  Дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі і падпішуць некалькі дакументаў, якія датычацца міратворчасці, забеспячэння дзейнасці войскаў і аснашчэнне іх узбраеннем.  Ну, а Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва сёлета адзначыла сваё 20-годдзе, і пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў у Душанбэ - юбілейнае. Беларусь атрымала статус назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў 2015 годзе. У Таджыкістане таксама запланавана сумесная сустрэча лідараў  ШАС і АДКБ, на якой будуць абмеркаваныя сітуацыя ў Афганістане і меры па гарантаванні бяспекі ў рэгіёне. Мерапрыемства пройдзе па ініцыятыве кіраўніка беларускай дзяржавы.