Прэзідэнт Беларусі адправіўся ў Таджыкістан з рабочым візітам

15 сентября 2021

Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Таджыкістан. Борт нумар адзін вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. У сталіцы Таджыкістана 15-17 верасня пройдуць сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

На саміце АДКБ абмяркуюць праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Адным з найважнейшых пытанняў стане сітуацыя ў Афганістане. Плануецца, што лідары прымуць Дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі і падпішуць некалькі дакументаў, якія датычацца міратворнасці, забеспячэння дзейнасці войскаў і абсталявання іх узбраеннем. А Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва сёлета адзначыла сваё 20-годдзе, і пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў у Душанбэ юбілейнае. Беларусь атрымала статус назіральніка ў ШАС у 2015 годзе. У Таджыкістане таксама запланаваная сумесная сустрэча лідараў ШАС і АДКБ.