Прэзідэнт Беларусі ляціць у Ерэван, дзе возьме ўдзел у саміце АДКБ

23 ноября 2022
Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам накіраваўся ў Арменію. Борт нумар адзін у гэтыя хвіліны трымае курс на Ерэван, дзе Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у саміце Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы. Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным саставах. Лідары арганізацыі абмяркуюць актуальныя праблемы і выклікі.

Узаемадзеянне ў галіне бяспекі, а таксама недагаворванні ўнутры АДКБ - усё гэта на парадку дня. На месцы падзей ужо працуе здымачная група Белтэлерадыёкампаніі. 

Пра чаканні ад саміту Наталля Брэвус (відэа).