Прэзідэнт: Беларусь без ваганняў адкажа на агрэсію

14 июня 2023

Беларусь гатова да любога развіцця падзей і без ваганняў адкажа ў выпадку неабходнасці. Гэта Прэзідэнт заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 1". Чырвонай лініяй Аляксандр Лукашэнка назваў поўнамаштабную агрэсію супраць нашай краіны. Гаворачы аб расійскай ваеннай спецаперацыі, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што кіраўніцтва Расіі (у тым ліку Уладзімір Пуцін) ніколі не прасіла Беларусь далучыцца да баявых дзеянняў. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адразу заявіў: беларусы не дазволяць страляць у спіну расіянам. Гэта і ёсць наша роля ў гэтым канфлікце.

Вольга Скабеева, журналіст тэлеканала "Расія 1":

Вылазкі на мяжы - гэта яшчэ не агрэсія? Атака ў Мачулішчах - гэта яшчэ не агрэсія?"

"Не, гэта далёка яшчэ не агрэсія. З такімі "мачулішчамі" мы спраўляемся і справімся. І з мяжой таксама. Гэта правакацыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Нават падзеі ў Белгародскай вобласці Расіі, паводле яго слоў, гэта яшчэ далёка не агрэсія. "Гэта вельмі адчувальная, моцная правакацыя, дзе мы недапрацоўваем, - сказаў беларускі лідар. - Зараз пачалі дапрацоўваць". Прэзідэнт расказаў, што ў СМІ трапляе мала інфармацыі, але Беларусь і Расія сумесна працуюць у гэтым напрамку, спыняючы розныя пагрозы. Так, нядаўна спецслужбы выявілі і "вялі" дыверсанта, а потым, каб не ўпусціць, затрымалі яго ў Смаленску".

Разам з тым, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Захад, нягледзячы на свае крокі, насамрэч баіцца новай маштабнай вайны. Асабліва ядзернай катастрофы. Выйсце адно - і Беларусь нястомна гэта паўтарае: трэба дамаўляцца пакуль не позна!