Прэзідэнт Арменіі прыляцеў у Мінск для ўдзелу ў сустрэчы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

29 октября 2018

Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян сёння прыляцеў у Мінск для ўдзелу ў сустрэчы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Афіцыйнае адкрыццё форуму, які наша сталіца прымае ўпершыню, адбудзецца 31 кастрычніка. Канферэнцыя будзе прысвечана ўзаемаадносінам па лініі Усход - Захад, абмеркаванню рэгіянальных канфліктаў, мінскага працэсу, эканамічнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе, а таксама энергетычнай і транснацыянальнай бяспекі.