Папярэдняя справаздача місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі перададзеная ў ЦВК

13 октября 2015

Папярэдняя справаздача місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі была перададзеная ў Цэнтральную выбарчую камісію. Гэта сёння паведаміла журналістам старшыня ЦВК. Лідзія Ярмошына адзначыла, што Цэнтрвыбаркам задаволены заключэннем па выніках назірання за выбарамі, і звярнула ўвагу, што ў ім змяшчаецца шмат станоўчых момантаў, а сама справаздача дастакова збалансаваная.

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што назіральнікі ад АБСЕ ў Беларусі завяршылі сваю работу. Сёння прайшла сустрэча ў ЦВК, дзе старшыня Цэнтрвыбаркама падзякавала місіі за "спробу бачання аб'ектыўнасці тых падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне".