Парадак дня Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы абмеркавалі ў Мінску

29 августа 2013

Парадак дня пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы абмеркавалі ў Мінску Міхаіл Мясніковіч і Рыгор Рапота. Беларускі прэм'ер і Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы закранулі найбольш актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. На пасяджэнні саюзнага Савета Міністраў плануецца прапанаваць для абмеркавання шэраг новых навукова-тэхнічных праграм - ад сельскай гаспадаркі да космасу.