Парадак дня саміту кіраўнікоў урадаў СНД абмяркуюць сёння пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці ў Мінску

29 августа 2017

Мерапрыемства пройдзе ў лістападзе ў Ташкенце. У праекце - пытанні, што датычацца зоны свабоднага гандлю, узаемадзеяння ў сферы барацьбы з тэрарызмам і іншымі праявамі экстрэмізму. Акрамя гэтага, пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця выставы "Беларусь літаратурная, Беларусь натхняльная". У экспазіцыю ўключаны рэдкія кнігі з аўтографамі аўтараў, а таксама ўнікальнае выданне з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі - зборнік "Сусветная спадчына Францыска Скарыны".