Пасол Казахстана Ермухамет Ертысбаеў даў першае інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню

30 ноября 2017

АДКБ - арганізацыя, якая прайшла праверку часам і якая мае вялікае значэнне для народаў шасці дзяржаў. Такое меркаванне выказаў пасол Казахстана ў нашай краіне ў сваім першым інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню. Нагадаем, Ермухамет Ертысбаеў на пасаду кіраўніка дыпмісіі ў Беларусі быў прызначаны ў мінулую пятніцу. У Мінску новы пасол працуе ўсяго некалькі дзён.

Чаму ўчарашнюю сустрэчу лідараў дзвюх краін дыпламат лічыць прарывам у адносінах Мінска і Астаны, якія ініцыятывы прэзідэнтаў лягуць у аснову далейшага развіцця супрацоўніцтва, і чаму Казахстану так неабходны беларускі вопыт у сферы высокіх тэхналогій? Аб гэтым і не толькі глядзіце ў нядзелю ў "Галоўным эфіры".