Парламентарыі абмяркоўваюць каардынацыю дзейнасці медустаноў Беларусі і Расіі

29 октября 2014

Каардынацыю дзейнасці медустаноў Беларусі і Расіі, якія дапамагаюць насельніцтву, пацярпеламу ад радыяцыйных аварый у Гомелі, абмяркоўвае камісія Парламенцкага сходу. На сёння ў спецыялізаванай дапамозе маюць патрэбу парадку 700 расіян і 150 тысяч беларусаў, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы.


Аляксандр Ражко, дырэктар РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека: На базе нашага цэнтра сёння аказваецца дапамога пацярпеламу насельніцтву не толькі Рэспублікі Беларусь, але і найбліжэйшых рэгіёнаў Расіі, тым, якія ў большай ступені пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У залежнасці ад таго, якія тэхналогіі зараз выкарыстоўваюцца, мы праводзім падрыхтоўку. І нашы спецыялісты праходзяць навучанне як за мяжой, так і ў расійскіх цэнтрах.


Фінансаванне лячэння грамадзян дзвюх краін будзе праходзіць у тым ліку і з бюджэту Саюзнай дзяржавы.