У Санкт-Пецярбургу праходзіць Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы

29 января 2024

Працягваецца рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Расію. Сёння ў Санкт-Пецярбургу праходзіць Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін ужо прыбылі ў Канстанцінаўскі палац. Тэм для абмеркавання на ВДС больш чым дастаткова: далейшае эканамічнае супрацоўніцтва Мінска і Масквы, пытанні бяспекі межаў Саюзнай дзяржавы і рэалізацыя сумесных праграм.

За два мінулыя гады Беларусь і Расія прайшлі шлях, які раней заняў бы дзесяцігоддзе. Так, тавараабарот дзвюх краін у 2019-м складаў 33,3 млрд долараў, у 2020-м - 29,5 млрд, у 2021-м ужо 40 млрд, а ў 2022-м усе 45 млрд долараў.