Чарговыя выбары ў Беларусі могуць прайсці напрыканцы наступнага года

15 января 2018

Каго выбіраць - прэзідэнта альбо парламент - яшчэ трэба вырашыць. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама  Лідзія Ярмошына  напярэдадні ў інтэрв'ю "Галоўнаму эфірурасказала аб верагоднасці пераносу адной з выбарчых кампаній 2020 года на 2019.  Нагадаем, паводле календара выбараў і рэферэндумаў, праз два гады (амаль у адзін і той жа часу Беларусі павінны адбыцца абедзве маштабныя палітычныя гонкі.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў:

"Сумясціць дзве выбарчыя кампаніі нашы выбарчыя камісіі, якія складаюцца ўжо ніжэй Цэнтрвыбаркама з адных грамадзянікаў, як і цэнтрвыбаркам, не ў стане. Больш за тое, яны натуральна вельмі палітызуюць атмасферу, і гэта не на карысць грамадству, таму што гэта можа дэстабілізаваць становішча палітычнае, грамадскае. Я думаю, іх будуць разводзіць, але якія выбары рабіць першымі, а якія другімі. Я думаю, што напрыканцы 2019 года трэба праводзіць нейкую выбарчую кампанію. Лістапад 2019, думаю, ідэальны час для гэтага".

Зараз у самым разгары выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў - яны пройдуць 18 лютага. Аб жаданні ўступіць у барацьбу за дэпутацкі мандат заявілі амаль 23 тысячы чалавек. Выніковы спіс кандыдатаў з'явіцца да канца тыдня, а з чацвярга ў краіне стартуе агітацыя.