Непасрэднай падрыхтоўкі да вайны няма - Аляксандр Лукашэнка

1 декабря 2022

Пытанні абароны ў планавым парадку абмяркоўвалі ў Прэзідэнта. Ваенна-палітычнае становішча вакол Беларусі застаецца складаным. Узброеныя сілы Беларусі вымушаныя рэагаваць на мілітарызацыю рэгіёна і быць гатовымі ў выпадку пагрозы абараніць сваю зямлю. Выключна абарона! Тут Мінск верны сабе, як бы хто ні спрабаваў зацягнуць беларусаў у "гарачую варонку". 

Сілавыя ведамствы канстатуюць рост правакацый каля дзяржмяжы. Важна не паддавацца на недружалюбныя выпады. Але порах заўсёды трымаць сухім. Што ўжо зроблена для абароны дзяржавы, дзе, магчыма, яшчэ трэба ўзмацніцца? Пра гэта была размова Прэзідэнта з вайскоўцамі і вышэйшымі службовымі асобамі. Падрабязнасці ў Наталлі Брэвус (відэа).