Місія ад КНР аб'явіла ацэнку выбарчай кампаніі

12 октября 2015

Сёння ацэнку выбарчай кампаніі ў Мінску аб'явіла місія ад Кітайскай Народнай Рэспублікі. Назіральнікі сачылі за падрыхтоўкай да выбараў і іх ходам. Як адзначыў кіраўнік місіі, галасаванне ў Беларусі прайшло на высокім узроўні. Выбары адпавядалі нацыянальнаму заканадаўству і міжнародным нормам.

Адпаведнасць выбарчай кампаніі нормам Канстытуцыі і выбарчага кодэкса краіны, а таксама забеспячэнне роўных магчымасцяў для ўсіх кандыдатаў сёння адзначыла і місія назіральнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.