Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка свой выбар ужо зрабіў

8 октября 2015

У Беларусі - трэці дзень датэрміновага галасавання. Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, за першыя два дні аддаць свае галасы на ўчасткі прыйшлі амаль 11% выбаршчыкаў. Свой выбар ужо зрабіў і Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка. Ён прагаласаваў на выбарчым участку нумар 48 на праспекце Пераможцаў у Мінску.

Уладзімір Вашчанка, Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "Я галосую за сваю любімую краіну, за мір і спакой".

Датэрмінова прагаласаваць прыйдзецца многім ратавальнікам. У асноўны дзень, 11 кастрычніка, супрацоўнікі МНС будуць дзяжурыць ва ўзмоцненым рэжыме.