Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - удзельнікаў СНД

26 декабря 2022

У Санкт-Пецярбургу 26 снежня запланаваны нефармальны саміт лідараў СНД. Удзел возьме і наш Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. Беларускі лідар прыбыў у горад на Няве напярэдадні. Плануецца, што кіраўнікі краін Садружнасці падвядуць вынікі года, абмяркуюць планы па далейшым узаемадзеянні ў найбольш актуальных для СНД сферах.

Чаго чакаць ад сустрэчы і якім год выдаўся ў вялікай палітыцы, раскажа Наталля Брэвус.