Лукашэнка: Неабходна атрымліваць максімум з супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі

3 апреля 2023
Атрымліваць максімум з супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Расіі - такую задачу ставіць Аляксандр Лукашэнка. Сёння Прэзідэнт правёў перамовы з губернатарам Калужскай вобласці. Якраз напярэдадні нашы сталіцы звязалі прамыя авіязносіны. Кіраўнік рэгіёна першым жа рэйсам прыбыў у Мінск. Але абмяжоўвацца толькі сталічнай праграмай не плануе. Калуга - даўні партнёр Беларусі. На фоне эканамічнага націску двухбаковыя кантакты толькі мацнеюць. Прэзідэнт упэўнены: нашы эканомікі могуць дапаўняць адна адну яшчэ больш эфектыўна. Тым больш сёння, калі еўрапейскі бізнес развітваецца з саюзным рынкам. Для беларускага вытворцы гэта шанц замацавацца ў Расіі (падрабязнсці ў відэа).