Лукашэнка: Беларусь зараз узяла курс на структураванне сваіх магчымасцей у Расіі

10 октября 2023

Як сказаў сёння Аляксандр Лукашэнка, мы структуруем нашы магчымасці ў супрацоўніцтве з рэгіёнамі Расіі і ствараем свайго роду "цэнтры кампетэнцый" і "цэнтры гандлю". Такімі адпраўнымі пунктамі ўжо вызначаны Кубань, Ленвобласць і, вядома, гэта будзе Новасібірск. Праз ключавыя рэгіёны выходзім з сумеснай прадукцыяй на іншыя суб'екты. Такі фармат актуальны і ва ўзаемадзеянні з краінамі далёкай дугі. На гэтым таксама сёння акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка. Галоўнае, пазбягаць дубліравання вытворчасцей, г.з. развіваць ужо наяўныя галіны, а калі і ствараць нешта новае, то з прыцэлам на суперзапатрабаванасць. Зрэшты, беларуска-расійскае супрацоўніцтва па-ранейшаму не дае спакою Захаду. У ход ідзе ўсё, каб зламаць наша адзінства. Цытаты на гэты конт Прэзідэнт прывёў з даклада спецслужбаў і разведкі. Ілона Красуцкая распавядзе падрабязна (відэа).