Кубань можа стаць ключавым рэгіёнам для Беларусі

19 сентября 2023

У Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з дэлегацыяй Краснадарскага края.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, беларусы зараз вельмі актыўна працуюць з расійскімі рэгіёнамі. Стаіць задача выканаць усе абавязацельствы, таму ў Расіі трэба абапірацца на ключавыя цэнтры. З улікам геаграфіі на поўдні Кубань - адзін з іх. Краснадарскі край - перспектыўны гандлёвы партнёр Беларусі. Па выніках 2022 года тавараабарот вырас на 60 % і склаў 557 млн долараў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларуская прамысловасць валодае сур'ёзнымі тэхналогіямі (ад легкавых аўтамабіляў да мікраэлектронікі), якія можна вельмі паспяхова прымяніць у краіне-суседцы.

Асобным пунктам стаіць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы. Гэта і зразумела, бо Краснадарскі край - жытніца Расіі. У нас жа выдатныя вынікі ў селекцыйнай рабоце, падрыхтоўцы прафесіяналаў, тэхніцы для фермерства. Чарнаморскае ўзбярэжжа і Каўказ цікавыя і з пункту погляду турызму. Беларусі таксама ёсць што прапанаваць і паказаць.