Кантактная група па Украіне мае намер сёння правесці сустрэчу ў Мінску

30 января 2015
Гэта паведамілі ў МЗС Беларусі. Прэс-служба знешнепалітычнага ведамства вядзе прыём заявак на акрэдытацыю. Раней беларускі бок неаднаразова пацвярджаў, што гатовы падаць магчымасці для працы кантактнай групы па Украіне ў любых фарматах. Мінск вітае любыя крокі і дамоўленасці, якія могуць спрыяць найхутчэйшаму ўрэгуляванню канфлікту.