Канчатковая мэта ПАСЕ - увесці Беларусь у Савет Еўропы

23 ноября 2017

Пра гэта сёння заявіў дакладчык Парламенцкай асамблеі міжнароднай арганізацыі Андрэа Рыгоні. Акрамя пазітыўных крокаў у развіцці супрацоўніцтва Мінска і Савета Еўропы, ён таксама адзначыў, што са студзеня беларускія дэпутаты атрымаюць магчымасць на працягу двух гадоў удзельнічаць у абмеркаванні ўсіх пытанняў у палітычнай камісіі ПАСЕ. Цяперашні візіт Андрэа Рыгоні прадоўжыцца да панядзелка. Заўтра пройдзе пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу з удзелам дакладчыка ПАСЕ.