Карпенка: Выбары членаў Савета Рэспублікі 8-га склікання адпавядалі беларускаму заканадаўству

9 апреля 2024

Выбары членаў Савета Рэспублікі 8-га склікання адпавядалі беларускаму заканадаўству - падчас пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі гэта падкрэсліў старшыня Ігар Карпенка.

9 красавіка ЦВК устанавіла вынікі выбараў і зарэгістраваў выбраных членаў Савета Рэспублікі. У верхнюю палату парламента выраны 56 чалавек (паводле заканадаўства, яшчэ 8 членаў Савета Рэспублікі прызначае Прэзідэнт).

Вядома, што ў складзе 8-га склікання 18 жанчын і 38 мужчын. Традыцыйна Савет Рэспублікі аб'ядноўвае лепшых прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны, людзей, якія не па чутках ведаюць жыццё і ўмеюць вырашаць пастаўленыя задачы.

ЦВК таксама прыняла рашэнне аб скліканні першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 8-га склікання. Яе правядзенне прызначана на 12 красавіка.