Кампанія па выбарах у парламент працягваецца ў сталіцы і цэнтральным рэгіёне

12 июля 2016

У Мінску ўжо зарэгістравалі сто чатырнаццаць ініцыятыўных груп грамадзян для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. У Мінскай вобласці іх пяцьдзясят дзевяць. Кожная з груп сабрала не менш за тысячу подпісаў. Правераць іх да другога жніўня. Усяго ў сталічным рэгіёне ўтворана тысяча дваццаць тры ўчасткі для галасавання. Нягледзячы на лета і сезон адпачынкаў многія беларусы знаходзяць час пазнаёміцца з патэнцыяльнымі кандыдатамі. Перадвыбарная кампанія праходзіць спакойна.

Вадзім Бандарэнка, старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі: "У Мінскай вобласці акрэдытавана 48 назіральнікаў у акруговых выбарчых камісіях. 5 ад грамадзян, 6 ад палітычных партый і 37 ад грамадскіх аб'яднанняў. Праходзіць поўным ходам пікетаванне. Іх ужо было ў Мінскай вобласці восем".

Тым часам рэгістрацыя ініцыятыўных груп працягнецца. Спісы папоўняцца за кошт вылучэння кандыдатаў палітычнымі партыямі і працоўнымі калектывамі. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з другога па адзінаццатае жніўня. Пасля пачнецца актыўны этап кампаніі - агітацыя. Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаныя на адзінаццатае верасня.