Якое меркаванне выказалі эксперты аб саміце АДКБ у Мінску і што абмяркоўваюць у заходніх СМІ

24 ноября 2023

"Ядзерная зброя ў Беларусі - гэта гарант бяспекі ў нашым рэгіёне". Гэтая фраза Аляксандра Лукашэнкі на саміце АДКБ у Мінску ізноў нагадала і медыя, і экспертам аб тым, наколькі важная роля беларускай дзяржавы ў агульнай канцэпцыі бяспекі арганізацыі. Дыялог у Палацы Незалежнасці, які адбыўся 23 лістапада сярод лідараў блока, - гэта адкрытая і важная спроба на падмурку таго, што ёсць, надбудаваць яшчэ больш паверхаў супрацоўніцтва. Беларускі лідар абазначыў шэраг пытанняў: дэмарш Арменіі, пагроза НАТА і спакой у нашым рэгіёне. Радуе, што яго пазіцыю падтрымалі калегі з іншых краін. А саміт АДКБ стаў сімвалічнай кропкай у старшынстве Беларусі ў арганізацыі, але важнай коскай у гісторыі блока ў цэлым. Як гэта было і што гавораць эксперты? Падрабязнасці ў Аляксея Волкава (гл. відэа).