Інтэрв'ю Лідзіі Ярмошынай "Галоўнаму эфіру" - у нядзелю ўвечар на "Беларусь 1"

29 июля 2016

Ужо ў панядзелак лік прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла ў Беларусі можа скласці больш за чатыры чалавекі. Аб гэтым сёння ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявіла Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Да парламенцкіх выбараў у студыі Белтэлерадыёкампаніі адбыўся запіс новага звароту. На дадзены момант конкурс на выбарах у новы склад парламента ў сярэднім складае больш за два чалавекі на месца. Выбарчыя камісіі атрымалі 263 пакеты дакументаў. Вылучэнне кандыдатаў прадоўжыцца да 1 жніўня. А праверка дакументаў і рэгістрацыя - да 11 чысла ўключна. На тыдні ў Беларусі завяршылася і фарміраванне ўчастковых камісій. У іх складзе - больш за 65 тысяч чалавек. 70% з іх - жанчыны, гэта прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

"Бяссонныя ночы" кіраўнікоў выканкамаў і рэйтынгавае галасаванне. Як выбіралі "лепшых з лепшых" - прадстаўнікоў участковых выбаркамаў? Палітычная актыўнасць або піяр… вызначаем сапраўдную асобу кандыдата. І як правільна прарэкламаваць сябе ў сацсетках, каб не страціць месца ў парламенце? Аб гэтым і не толькі - у інтэрв'ю Старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай "Галоўнаму эфіру". Глядзіце ў гэтую нядзелю.