Інтэграцыя як супрацьстаянне санкцыйнаму націску

12 мая 2022

На перамовах дэлегацыі Хабараўскага края з беларускім урадам вызначана некалькі перспектыўных напрамкаў. Так, расійскі рэгіён гатовы пастаўляць нам новыя самалёты "Суперджэт" з Камсамольска-на-Амуры. Дэталёва будуць абмяркоўваць і праекты ў АПК: гэта і перапрацоўка, і будаўніцтва пад ключ фермаў па беларускіх тэхналогіях. У цэлым, як адзначыў беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка, супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі - гэта адзін са стрыжневых элементаў нашай знешняй палітыкі. Упор сёння робіцца на замяшчэнне адно аднаму паставак камплектуючых або сыравіны.