Галоўная тэма размовы Прэзідэнта з урадам - праца эканомікі ва ўмовах заходніх санкцый

7 октября 2021

Праца эканомікі ва ўмовах заходніх санкцый. Гэта галоўная тэма размовы Прэзідэнта з урадам. Улічваючы, што гэты шалёны шантаж абмежаваннямі закранае прадпрыемствы, дзе працуюць дзясяткі тысяч нашых людзей, Прэзідэнт трымае сітуацыю на кантролі.

Важна зрабіць усё, каб простыя працаўнікі і іх сем'і не пакутавалі з-за збеглых здраднікаў і іх заходніх спонсараў-куратараў. Супраць Беларусі развязаная сапраўдная гібрыдная вайна, мэта якой - задушыць нацыянальную эканоміку і ўхіліць прамых канкурэнтаў.

Санкцыі - выклік і акно магчымасцяў для эканомікі

Сёння, калі сусветная эканоміка такая глабалізаваная, ні ў каго не атрымаецца эканамічна закрыць краіну ў цэнтры Еўропы. Тым больш што Беларусь - надзейны партнёр на шматлікіх рынках. Больш актыўна трэба дзейнічаць на афрыканскім і азіяцкім. І не толькі.

Дарэчы, санкцыі не адбіліся фатальна на беларускай эканоміцы. За 8 месяцаў гэтага года рост ВУП склаў 3 %. Пра гэта  і не толькі распавёў журналістам першы віцэ-прэм'ер ужо пасля нарады ў Прэзідэнта. Мікалай Снапкоў адзначыў, што няма ніякіх сенсацый і ў калійнай сферы - працуем дакладна і па кантрактах. Рынак  усё расставіць па сваіх месцах,  а не галаслоўныя пасты ў інтэрнэце.  

Прэзідэнт нагадаў, што шматлікае залежыць ад актыўнай працы ўрада і МЗС на знешнім контуры. Нават у гэтых няпростых умовах у эканоміцы пазітыўны трэнд. ВУП вырас на 3 %. Гэта прыстойна. Выйшлі на рэкорднае за апошнія 8 гадоў знешнегандлёвае сальда. Дадалі і ў экспарце, і ў валюце. Расце попыт на грузавікі, трактары, харчаванне. Важна захаваць пазітыўную дынаміку.