Кіраўнік місіі СНД Сяргей Лебедзеў азнаёміўся з працай акруговых выбаркамаў

5 августа 2016

Беларусь працягвае рыхтавацца да маштабнай кампаніі - правядзення парламенцкіх выбараў: увосень будзе сфарміраваны новы склад парламента, якому і трэба будзе рэалізоўваць стратэгію развіцця краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў.

Тым часам міжнародныя назіральнікі працягваюць маніторынг. Сёння кіраўнік місіі СНД Сяргей Лебедзеў азнаёміўся з працай акруговых выбаркамаў Фрунзенскага і Першамайскага раёнаў Мінска. У складзе маніторынгавай групы на дадзены момант 183 чалавекі: супрацоўнікі Выканкама СНД, прадстаўнікі дыпкорпуса і Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы. Плануецца, што агульны лік назіральнікаў з місіі СНД складзе каля 400 чалавек.

У Беларусі працягваецца акрэдытацыя нацыянальных і міжнародных назіральнікаў. Ужо пасведчанні атрымалі больш як 230 прадстаўнікоў.