Кіраўнік азербайджанскай дыпмісіі: У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва і адкрыцця сваёй справы

30 июля 2021
"Паміж Беларуссю і Азербайджанам моцная сувязь  - сувязь сяброўства, партнёрства і супрацоўніцтва, якая падмацоўваецца не толькі словамі, але і справамі".  Пра гэта заявіў беларускі прэм'ер  Раман Галоўчанка  на сустрэчы з паслом Азербайджана ў Беларусі. У  Лаціфа Гандзілава завяршаецца дыпламатычная місія, якую ён узначальваў амаль 5 гадоў. За гэты час  рэалізавана мноства сумесных праектаў, а тавараабарот рос нават у пандэмійны мінулы год. Сёлета ён павялічыўся ўдвая.

Азербайджанскі бізнес паспяхова працуе ў Беларусі, адкрыты і Гандлёвы дом. Кіраўнік дыпмісіі адзначае: "У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва і адкрыцця сваёй справы".