Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў 2018 годзе плануюць фінансаваць з саюзнага бюджэту

16 декабря 2017

Аб гэтым сёння паведамілі журналістам на 53-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, які праходзіць у гэтыя хвіліны ў Бранску. Бюджэт папярэдне складае амаль 7 мільярдаў расійскіх рублёў. Частка сродкаў пойдзе на рэалізацыю новых саюзных праграм.

На сесіі парламентарыі абмеркавалі збліжэнне заканадаўстваў дзвюх краін. Гэта неабходна для забеспячэння роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі. Паднімалі пытанне аб узаемным прызнанні віз. Дакумент павінен быць падпісаны да канца гэтага года. Таксама сёння падпісана пагадненне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці веласіпедаў. Завод плануюць пабудаваць у Беларусі.