Форум з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам завяршыўся ў Баку

12 июня 2013
Удзел у ім прыняў Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Напярэдадні прайшла сустрэча з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым. Таксама адбылася сустрэча з дылерамі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў, кіраўнікамі кампаній, якія рэалізуюць сумесныя праекты, і азербайджанскімі інвестарамі. Абмяркоўваліся перспектывы нарошчвання беларускага экспарту і павелічэння прысутнасці азербайджанскага капіталу ў Беларусі.