Датэрміновае галасаванне: самая высокая яўка ў Віцебскай вобласці

15 ноября 2019

У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, за тры дні самая высокая яўка ў паўночным рэгіёне. Там свой голас аддалі больш як 21 працэнт выбаршчыкаў. У Аршанскім раёне з выбарам вызначыліся 17,6 працэнтаў грамадзян. На ўчастках з першага дня датэрміновага галасавання працуюць назіральнікі. Для волевыяўлення грамадзян створаныя ўсе ўмовы: закрытыя кабіны, празрыстыя ўрны, безбар'ернае асяроддзе.


Тэгі:

#Выборы 2019