Дынаміка злачыннасці, абарона законных правоў людзей, грамадска-палітычная сітуацыя - тэмы нарады ў Лукашэнкі

24 января 2023

Грамадска-палітычная сітуацыя і стан злачыннасці ў краіне. Асаблівая ўвага фактам тэрору. Сёння такія тэмы на парадку дня ў кіраўніка дзяржавы.

Калі ў цэлым, усё гэта - абарона законных правоў і інтарэсаў нашых людзей. Адзін з ракурсаў абмеркавання - што рабіць з тымі, хто яшчэ ўчора выступаў супраць дзяржавы, пакінуў краіну, а сёння раскаяўся і баіцца вярнуцца назад? У 2020 годзе многія былі ўцягнуты ў палітычныя гульні па дурасці - гэта факт. І цяперашняя размова - адказ на запыт грамадства. Звароты ад такіх людзей паступаюць і ў органы ўлады, і асабіста беларускаму лідару. Таму Адміністрацыі Прэзідэнта было даручана з удзелам грамадскасці прапанаваць механізм вырашэння такіх пытанняў.

Наперадзе сур'ёзная работа. Задача - дакладна вызначыць тых, хто сапраўды перагледзеў свае погляды.

Таксама сёння Прэзідэнт закрануў і іншыя тэмы. Так, выставу беларускіх інавацый вырашана падоўжыць (запыт на гэта ёсць). Таксама абмеркавалі пытанне рамонту дарог у цяперашні няпросты сезон і прыцірку да новых правіл працы індывідуальных прадпрымальнікаў.