Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзелі 11 законапраектаў

24 июня 2016

Значныя для нашай краіны лічбы абмяркоўвалі сёння ў парламенце. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзелі 11 законапраектаў, аднак асаблівую ўвагу надалі пакету дакументаў аб выкананні дзяржбюджэту за мінулы год. Сярод іх і дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды сацабароны насельніцтва, і грамадзянскай авіяцыі, і Міністэрства ўнутраных спраў. У 2015 паступленні ў бюджэт ад знешнеэканамічнай дзейнасці павялічыліся практычна ўдвая, у асноўным за кошт экспарту нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў.

У першым чытанні заканадаўцы разгледзелі законапраекты аб паветраным кодэксе, адвакатуры і адміністрацыйных працэдурах. У другім чытанні гаварылі аб праекце кодэкса культуры, аб змяненні і дапаўненні крымінальна-выканаўчага кодэкса, а таксама дзяржаўнай статыстыцы.