Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі наведаў з афіцыйным візітам Магілёўскую вобласць

28 ноября 2015

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі Цуй Цымін наведаў з афіцыйным візітам Магілёўскую вобласць. Знаёмства з рэгіёнам пачалося з агляднай экскурсіі па Жыліцкім палацава-паркавым комплексе, які з'яўляецца ўзорам класіцызму XVIII-XIX стагоддзяў. Тут працягваецца рэстаўрацыя. У найбліжэйшы час палац паўстане абноўленым. Пасол разам з Міністрам культуры Беларусі наведалі і дзіцячую школу мастацтваў у Жылічах, дзе з нагоды прыезду гасцей арганізавалі выставу работ юных мастакоў. Ад імя пасольства Кітая ў падарунак школе перададзеныя мальберты.

Сёння візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Магілёўскую вобласць прадоўжыцца. Ён наведае аграградок Мышкавічы, музей знакамітага СВК "Расвет" імя Арлоўскага і цяплічны камбінат.