Cамая вялікая колькасць выбарчых участкаў - у Гомельскай вобласці. Тут іх больш за 1020

18 февраля 2018

Прычым 210 з іх - у абласным цэнтры. У рэгіёне трэба абраць амаль 3600 дэпутатаў, а ў спісах выбаршчыкаў - прыкладна два мільёны чалавек. За ходам выбараў у Гомельскай вобласці сочаць больш як 6 000 назіральнікаў. Пік выбарчай актыўнасці прыпаў на час з 10 да 11 гадзін. Свой голас за кандыдатаў у дэпутаты сёння прыйшоў аддаць і губернатар Гомельскай вобласці. Уладзімір Дворнік таксама павіншаваў з удзелам у выбарчай кампаніі студэнтаў Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, якія галасавалі ўпершыню ў сваім жыцці. Сёлета іх у рэгіёне прыкладна дванаццаць тысяч чалавек. На выбары ідуць цэлымі сем'ямі, прычым большасць жыхароў горада мае дакладнае ўяўленне аб тым, якім павінен быць мясцовы дэпутат.

Дэгустацыі, промаакцыі і зніжкі - на выбарах у рэгіёне арганізавалі амаль тысячу гандлёвых аб'ектаў і больш за два дзясяткі аўтакрам. Святочны настрой дапамагаюць ствараць творчыя калектывы. А ўрачы, натарыусы, юрысты і банкаўскія працаўнікі праводзяць бясплатныя кансультацыі.