Вялікая размова ў Палацы Незалежнасці аб нацыянальных інтарэсах - Прэзідэнт Беларусі правёў нараду з кіраўніцтвам Саўміна

18 января 2024

Тэма абароны беларускай эканомікі і актуальныя пытанні па яе развіцці гучалі сёння на нарадзе ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка сабраў на грунтоўную размову кіраўніцтва Савета Міністраў і губернатараў. Беларусь працуе ва ўмовах неабгрунтаванага санкцыйнага націску, і на заканадаўчым узроўні дзяржава працягвае прымаць меры, адбіваючы гэтыя выклікі.

Мы ў першую чаргу дзейнічаем у адпаведнасці з нашымі нацыянальнымі інтарэсамі: абараняем сваю дзяржаву і сваіх людзей.

На разгляд Прэзідэнта вынесены шэраг праектаў указаў. Адны з іх датычацца навацый у сферы ацэначнай дзейнасці  (ёсць прапановы на гэты конт і ў мытнай сферы). Новаўвядзенні, а больш дакладна выключэнні, закрануць і замежных уласнікаў, якія захочуць прадаць маёмасць у Беларусі. 

Пазіцыя кіраўніка дзяржавы ў гэтым пытанні канкрэтная: брэнды і кампаніі, якія хочуць працаваць у нашай краіне, павінны  ў поўнай меры выконваць наша заканадаўства. У адваротным выпадку адпаведныя меры будуць прымацца вокамгненна. Гэта датычыцца і процідзеяння вываду капіталу.

Зрэшты, гэтыя пытанні далёка не адзіныя на парадку дня нарады. Ілона Красуцкая расказала падрабязнасці (гл. відэа).