Больш за 11,5 % выбаршчыкаў ужо зрабілі свой выбар. Самая актыўная Віцебская вобласць

14 ноября 2019
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне: краіна выбірае новы склад парламента. 

Больш за 11,5 %  выбаршчыкаў ужо зрабілі свой выбар. Самая актыўная  Віцебская вобласць.

Прыблізна гэтак жа прагаласавалі выбаршчыкі і ў Гомельскай - яўка ў абласцях склала больш  як 12 %. У Брэсцкай вобласці прагаласавалі звыш 10,5 % выбаршчыкаў. У Гродзенскім рэгіёне - дзясятая частка. За  два дні датэрміновага галасавання ў Мінскай вобласці на ўчасткі прыйшлі амаль 12 % выбаршчыкаў.

Аддаць свае галасы загадзя вырашылі многія: тыя, у каго на выхадны дзень ёсць планы. 

У перадвыбарнай гонцы, нагадаем, удзельнічаюць 515 кандыдатаў. Паводле звестак ЦВК, акрэдытавана рэкордная колькасць назіральнікаў: 1 027 міжнародных і 30 тысяч нацыянальных. У асноўны дзень выбараў, 17  лістапада, выбаршчыкі змогуць аддаць свой голас з 8 раніцы да 8 вечара.