Беларусы атрымаюць запрашэнне на выбары і інфармацыю пра кандыдатаў

6 ноября 2019
Запрашэнні прыняць удзел у галасаванні, а таксама інфармацыя пра кандыдатаў у дэпутаты. Ужо сёння беларусы пачнуць атрымліваць лістоўкі з падрабязнай інфармацыяй пра дзень выбараў і змогуць вывучыць біяграфію суіскальнікаў мандатаў. Такія інфармацыйныя матэрыялы можна будзе ўбачыць у паштовых скрынях. Нагадаем, што на сёння за месца ў ніжняй палаце парламента змагаюцца 523 кандыдаты. Усяго ж было зарэгістравана 560, аднак некаторыя знялі свае кандыдатуры - 29 чалавек, рэгістрацыя яшчэ дзясятка вылучэнцаў скасаваная праз парушэнні. Назіраць за народным волевыяўленнем будуць спецыялісты з АБСЕ, ПАСЕ і СНД - усяго каля паўтысячы. А заўтра пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі. Членаў верхняй палаты абіраюць дэпутаты мясцовых Саветаў. Вынікі выбараў ЦВК падвядзе 12 лістапада.

Тэгі:

#Выборы 2019