Беларускія дэпутаты маюць намер прыняць актыўны ўдзел у рабоце восеньскай сесіі ПА АБСЕ

2 октября 2014

Галоўны фінансавы дакумент стане адным з цэнтральных пытанняў на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Заканадаўцы сёння ўжо пачалі абмеркаванне некаторых законапраектаў. Як заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, беларускія дэпутаты маюць намер прыняць актыўны ўдзел у рабоце восеньскай сесіі ПА АБСЕ. Сесія адкрыецца заўтра ў Жэневе, дзе адной з актуальных тэм абмеркавання стане сітуацыя ва Украіне.


Акрамя таго, беларуская дэлегацыя выступіць па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ваенна-палітычным і экалагічным.