Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Брусель для ўдзелу ў саміце ініцыятывы "Усходняе партнёрства".

23 ноября 2017

Гутарка на форуме абяцае быць прадметнай. Бакі абмяркуюць цэлы шэраг пытанняў: ад адмены роўмінгу да спрашчэння гандлёвага ўзаемадзеяння. Нагадаем, нашу дэлегацыю на форуме ўзначаліў міністр замежных спраў. Пасля прылёту ў сталіцу Бельгіі Уладзімір Макей падзяліўся з нашай здымачнай групай пажаданнямі беларускага боку на саміце.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі:

"Мы знаходзіліся ў цесным кантакце з нашымі еўрапейскімі партнёрамі ў перыяд падрыхтоўкі гэтага саміту. Мы выказалі свае пажаданні. Пажаданні нашы заключаюцца ў тым, каб мець больш цесныя, беспраблемныя гандлёва-эканамічныя адносіны, каб мець аблегчаны доступ да рынкаў краін Еўрасаюза. Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў сферы энергетычнай. Мы зацікаўлены таксама ў тым, каб выкарыстаць вопыт ЕС ва ўдасканаленні эканамічнай сістэмы дзяржавы. І, зразумела, у нас ёсць і шэраг сумесных праектаў у гуманітарнай сферы, звязаныя і з развіццём мясцовага самакіравання, і з удасканаленнем грамадства, і з узаемадзеяннем дзяржавы і грамадства".

Форум адкрываецца заўтра. Па выніках саміту будзе прынята абноўленая дэкларацыя, якая ўключае 20 канкрэтных пунктаў узаемадзеяння паміж Беларуссю, Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай, Украінай і краінамі ЕС.