Беларусь разлічвае на паслядоўнае скарачэнне вынятак і абмежаванняў у ЕАЭС

26 мая 2017

Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, які праходзіць у сталіцы Татарстана. Кіраўнікі ўрадаў Расіі, Беларусі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана сабраліся ў казанскай ратушы. Сустрэча праходзіла ў вузкім і пашыраным складах. Усе пяць краін зацікаўлены ў развіцці аграпрамысловых комплексаў. Гэта дапаможа мінімізаваць імпарт сельгаспрадукцыі з трэціх краін і абароніць рынкі Еўразійскага эканамічнага саюза. Актыўна ішло абмеркаванне стварэння адзінага акна ва ўзаемным гандлі. Гэта павінна спрасціць умовы вядзення бізнесу. Таксама беларускі бок разлічвае на паслядоўнае скарачэнне вынятак і абмежаванняў, якія ўскладняюць і запавольваюць гандаль паміж краінамі.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі:

"Мы ўсе дамовіліся аб тым, што мы будзем гэтыя бар'еры знімаць, прычым гэта не павінен быць нейкі лозунг "Давайце знімаць бар'еры і абмежаванні!". Мы дамовіліся аб тым, што мы штогод будзем фарміраваць пералікі найбольш адчувальных пытанняў для ўзаемнага гандлю і будзем планамерна займацца іх зняццем. Мы фактычна ўзгаднілі тыя выняткі і абмежаванні, якія зараз існуюць, з тым, каб на працягу двух міжурадавых саветаў, што будуць да канца года, атрымаць пэўны вынік".

Беларускі бок таксама прапанаваў паскорыць фарміраванне агульных рынкаў нафты, газу і нафтапрадуктаў у ЕАЭС. Паводле слоў Андрэя Кабякова, гэты крок дасць штуршок развіццю эканомік краін ЕАЭС.