Беларусь прымае сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі

22 ноября 2016

Адначасова з перамовамі ў Маскве двухбаковыя адносіны абмяркоўваюць у Мінску. Беларусь сёння прымае сумеснае пасяджэнне калегій МЗС. Сяргея Лаўрова раніцай сустракаў яго калега Уладзімір Макей. Галоўная тэма ў дыпламатаў - узаемадзеянне краін у сістэме ААН, па лініі Еўрасаюза і Савета Еўропы, а таксама барацьба са спробамі фальсіфікацыі гісторыі. 

Як адзначыў Сяргей Лаўроў, Расія цэніць тое, што Беларусь наладжвае адносіны з ЕС і НАТА з улікам абавязацельстваў, узятых на сябе ў рамках Саюзнай дзяржавы. У сваю чаргу Уладзімір Макей падкрэсліў, што знешнепалітычныя падыходы Мінска і Масквы супадаюць практычна па ўсіх пытаннях. 

Плануецца, што па выніках пасяджэння будзе падпісана пастанова калегій МЗС і план кансультацый на наступны год.