Беларусь выступіла з шэрагам ініцыятыў на пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін СНД

10 октября 2017

Прэзідэнт накіраваўся з рабочым візітам у Сочы. Заўтра Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Напярэдадні прайшло пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін СНД, дзе Беларусь выступіла з шэрагам ініцыятыў.

Да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў узгоднены пакет дакументаў у галіне процідзеяння карупцыі, абмену інфармацыяй у сферы барацьбы з тэрарызмам і іншымі праявамі экстрэмізму, а таксама іх фінансаваннем.