Беларусь - Турцыя: 30 гадоў дыпадносін

25 марта 2022

Беларусь і Турцыя адзначаюць 25 сакавіка 30-годдзе наладжвання дыпламатычных адносін. Са значнай датай, да якой абедзве краіны падышлі з сур'ёзнымі вынікамі супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах, Прэзідэнт Беларусі павіншаваў кіраўніка Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў сучасных умовах важна захаваць узаемную падтрымку і раўнапраўныя партнёрскія сувязі паміж Мінскам і Анкарой, а значны патэнцыял і зацікаўленасць абодвух бакоў абумовяць далейшае паспяховае развіццё ўзаемавыгадных беларуска-турэцкіх адносін.