Беларусь і Іран гатовыя да развіцця ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне

17 марта 2014

Гэта на сустрэчы ў Тэгеране пацвердзілі міністры замежных спраў Уладзімір Макей і Махамад Джавад Зарыф. Кіраўнікі МЗСаў абмеркавалі стан і будучыню супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Таксама бакі пацвердзілі гатовасць да пашырэння супрацоўніцтва ў галінах вышэйшай адукацыі, навукі, культуры, спорту і турызму.


Сёння візіт Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Іран працягнецца.