Андрэйчанка: Калектыўны Захад не пакідае спроб падарваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі

29 ноября 2021
Калектыўны Захад не пакідае спроб падарваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, нарошчваючы палітычны націск, санкцыйную палітыку, ствараючы новыя ачагі напружанасці. І міграцыйны крызіс на мяжы - адзін з такіх ачагоў. Гэта сёння адзначыў і спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пляцоўцы Парламенцкай асамблеі АДКБ. Пасяджэнне прайшло ў анлайн-фармаце. Беларусь не выключае правакацый у прыграніччы, нарастае абвінаваўчая рыторыка з боку Захаду. На гэтым фоне чутны заклікі да новых санкцый і абмежаванняў. "Але Беларусь  мірная краіна", - акцэнтаваў спікер. "І сёння даказвае гэта на справе, аказваючы ўсялякую дапамогу бежанцам". Партнёры ўпэўненыя: дзяржавам - удзельніцам АДКБ патрэбна адзіная стратэгія рэагавання на выклікі часу. Мінск заклікае краіны ваенна-палітычнага блока да канкрэтных крокаў. Відавочна, што па іншы бок мяжы няма імкнення да вырашэння міграцыйнага крызісу.

Партнёры Беларусі па ваенна-палітычным блоку выказалі падтрымку ў сітуацыі з бежанцамі. Польшча пры  гэтым  зневажае ўсе дэмакратычныя прынцыпы і гуманістычныя каштоўнасці. А ўвесь клопат аб людзях лёг на плечы беларускай дзяржавы.