Аляксандр Лукашэнка: Усе канстытуцыйныя пераўтварэнні ішлі ад жыцця

15 марта 2024

У Беларусі заўсёды раіліся з людзьмі, і народ зрабіў выбар на карысць моцнай улады! Аб гэтым заявіў Прэзідэнт на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі.

Асноўны дакумент - аднагодак суверэннай Беларусі. 30 гадоў назад пачаўся адлік новага этапу нашай гісторыі. Тады былі закладзены фундаментальныя асновы развіцця дзяржавы і грамадства.

Дакумент сведчыць аб бесперапыннасці гісторыі народа і захаванні культурнага кода. Наша Канстытуцыя ўвасабляе ў сабе дасягненні шматлікіх эпох. У адным зале - суддзі Канстытуцыйнага суда, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, народныя выбраннікі, навукоўцы і кіраўнікі. Кожны з іх у рознай ступені ўдзельнічаў у распрацоўцы першай і адзінай Канстытуцыі суверэннай Беларусі.

Дзяржава выступае за пераемнасць пакаленняў. У сучасным дакуменце адлюстраваны ўвесь наш шлях. Напрыклад, Усебеларускі народны сход - часцінка традыцыі Полацкага веча. Найважнейшыя рашэнні стратэгічнага развіцця - за народам! Савецкая Канстытуцыя паставіла пад абарону жыццё і вартасці чалавека: мы захавалі прынцып сацыяльнай справядлівасці.

 

Беларусаў спрабавалі падзяліць па моўным і этнічным прынцыпе, але народ выступіў у падтрымку дзяржаўнага статусу дзвюх моў. Нас хацелі адрэзаць ад каранёў і апаганіць савецкае мінулае. Мы, насупраць, сёння асаблівую ўвагу надаём пытанням патрыятызму і гістарычнай памяці. Навязвалі хаос і безуладдзе, спрабавалі пасварыць з найбліжэйшымі суседзямі. Дзяржава ж працягвае выступаць за добрасуседскія адносіны, за пераемнасць пакаленняў, развіццё нацыянальных асноў. Інстытут сям'і і традыцыйныя каштоўнасці - адзін з прыярытэтаў краіны. Прэзідэнт падзякаваў беларусам за падтрымку ў крытычны для краіны перыяд. Сёння можна канстатаваць - беларусы ідуць сваім шляхам!

За тры дзесяцігоддзі грашовыя прыбыткі выраслі больш чым у 9 разоў, зарплата - у 12. Узровень беднаты - адзін з самых нізкіх у СНД і Еўрапейскім саюзе. У 10 разоў знізілі ўзровень беспрацоўя. Пабудавалі АЭС, БНБК, выпускаем свае аўтамабілі і электробусы, беспілотныя самазвалы, будуем новыя лініі метро. Мы ў пяцёрцы экспарцёраў малочных прадуктаў у свеце.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў: прыярытэтам развіцця дзяржава выбрала якасць жыцця беларусаў, нацыянальную годнасць і суверэнітэт, а не добразычлівасць заходнееўрапейскіх палітыкаў.