Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да дэпутатаў шостага і сёмага скліканняў

5 декабря 2019
Дасягненне і высокія вынікі дзейнасці дэпутацкага корпусу сталі магчымыя  дзякуючы адсутнасці палітычных рознагалоссяў і настрою на канструктыўнае супрацоўніцтва з галінамі ўлады. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з дэпутатамі і сенатарамі адразу двух скліканняў. Дзякуючы Нацыянальнаму сходу ў дзяржаве  фактычна  з нуля пабудавана нарматыўна-прававая сістэма. Запоўнены прававы вакуум, з якім сутыкнулася Беларусь у пачатку свайго суверэнітэту. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі прапісаліся ў законах, а іх больш  за 2 тысячы за гісторыю Нацыянальнага сходу. Беларускі лідар назваў парламент вядомым і аўтарытэтным. Яго дзейнасць спрыяе ўмацаванню статусу Мінска як значнай міжнароднай пляцоўкі, а таксама прасоўванню нацыянальных інтарэсаў Беларусі.


Прэзідэнт расставіў прыярытэты ў рабоце парламентарыяў новага склікання

Новы парламент павінен стаць цэнтрам прагрэсіўнай заканатворчасці. Прэзідэнт літаральна па пунктах расставіў прыярытэтныя задачы для дэпутацкага корпусу і сенатараў. Парламентарыі называюць сустрэчу добрай новай традыцыяй суверэннай Беларусі, магчымасцю з першых вуснаў пачуць аб задачах, што стаяць перад парламентам і дзяржавай у цэлым. 


Прэзідэнт узнагародзіў лепшых парламентарыяў шостага склікання

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў парламентарыям шостага склікання за працу і ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым дэпутатам і сенатарам за актыўную грамадзянскую дзейнасць і ўклад у развіццё парламентарызму. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках. 

Тэгі:

#Выборы 2019