Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка накіруецца з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю

11 марта 2022
Аляксандр Лукашэнка сёння з рабочым візітам накіруецца ў Расійскую Федэрацыю. У Маскве запланаваны перамовы з Уладзімірам Пуціным. З пачатку года гэта другая асабістая сустрэча прэзідэнтаў. Чакаецца, кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін, развіццё саюзнай кааперацыі, эканамічнае ўзаемадзеянне ва ўмовах санкцыйнага ціску. На парадку дня таксама сітуацыя ва Украіне і ў цэлым у рэгіёне.